Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
Сёння Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня — адна з самых трагічных дат у гісторыі Беларусі.
У гэты дзень пачалася самая разбуральная і жорсткая з усіх войнаў, што калі-небудзь існавалі.
Раптоўна зруйнаваліся надзеі мільёнаў сем'яў, былі паламаны лёсы цэлых пакаленняў.
Калектыў парка гісторыі Сула, ведае, каб гісторыя жыла, яе патрэбна ўшаноўваць.
Побач з Сулой, знаходзіцца вёска Шпакі (Стаўбцоўскі р-н, Літвенскі с/с), якая перажыла ў гады ВАВ трагедыю, пра якую нельга забыць і праз стагоддзі.
Сёння мы разам усклалі вянкі каля помніка, на якім увекавечаны жыхары вёскі, расстраляныя фашыстскімі катамі.
На пліце - 15 прозвішчаў.
Усе - Сінякевічы. Найстарэйшаму
было 63 гады. Самаму маленькаму споўніўся адзін годзік, але і яго не пашкадавалі…разам з дарослымі страшную кару прынялі яшчэ пяцера дзяцей - ва узросце трох, пяці, дзевяці, 12 і 15 гадоў.
Памяць і смутак пра тыя грозныя гады не цішэе. Ён назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад усімі загінутымі ў жорсткай сутычцы з ворагам, перад пакаленнем людзей, якія прынеслі нам Перамогу і падарылі нам будучыню.
Мы гэтага ніколі не забудземся і нікому не дазволім забыцца!





