Калядная казка ў Суле
"Калядная казка ў Суле"
з 4 снежня па 12 студзеня
Падчас экскурсійнай праграмы:
? Пазнаёміцеся з Зюзяй - беларускім духам зімы.
❄️Менавіта ён вырашае, ці нашкодзяць вам маразы, ці не
? Завітаеце да вядунні-чараўніцы
? Пазнаёміцеся з традыцыйным абрадам калядавання і канешне, адчуеце сябе сапраўднымі калядоўшчыкамі ?
? Станеце ўдзельнікамі коннага забегу (хобіхорсінг)
? Пачуеце гукі старажытнай фісгармоніі
? Сустрэнеце на сваім шляху Анёла, Цмока, змяіную каралеву, ну і, канешне, Святога Мікалая.
? Дзяцей таксама чакаюць падаруначкі ад Святога Мікалая, а дарослых удзельнікаў частаванне
Для самастойных наведвальнікаў ёсць магчымасць завітаць у казку а 13:00 у працоўныя дні комплексу.
???Па-за экскурсіяй вы таксама зможаце пакатацца на санях або брычцы, завітаць у нашу батлейку і наведаць астатнія лакацыі нашага парка.
Кошт:
• дарослыя - 50 беларускіх рублёў
• дзіцячы - 45 беларускіх рублёў
☎️Запіс для груп па тэлефонах:
+375296137701
+375336157701