Welcome visitor you can log in or create an account

Конкурс!


Конкурс малюнкаў у Вялікім княстве Сула!

 

Шаноўныя сябры!

У межах мастацкіх выходных, якія ладзяцца ў нас зараз, мы аб’яўляем конкурс малюнкаў для стварэння календара Вялікага княства Сула на 2024 год!

Умовы:

* даслаць малюнак з відамі Сулы ў любой тэхніцы нам па пошце або пакінуць на рэсэпшэне пры наведванні
* узрост удзельнікаў неабмежаваны
* работы прымаюцца да 31 жніўня 2023 года

 

‼️Не забудзьцеся пакінуць разам з працай свае прозвішча, імя, нумар тэлефона і зваротны адрас!

?2 верасня мы аб’явім 12 пераможцаў конкурса і іх творы размясцім у спецыяльным брэндаваным календары нашага парка гісторыі.

З нецярпеннем чакаем вашыя работы, натхнёныя Сулой

Адрас: 222666, Мінская вобл., Стаўбцоўскі раён, Літвенскі с/с, в. Сула