Гуканне Вясны
19, 20 i 26 сакавіка 2022
Запрашаем на забаўляльна-анімацыйную праграму
«Гуканне Вясны»
Заканчваецца доўгі працоўны тыдзень, а гэта значыць, што зноў прыйшла пара сабраць блізкіх і накіравацца ў "Вялікае Княства Сула", каб гукаць вясну разам: забаўляць дзяцей, спяваць песні, удзельнічаць у інтэрактывах і народных гульнях з сульскімі вясніцамі, сустракаць мядзведзя з падарункамі, правесці абрад гукання вясны і пачаставацца блінным сонцам, спечаным надвухмятровай патэльні, з духмянай гарбатай.
Пачатак у 13:00.
14.00 – Урачыстае адкрыццё на цэнтральнай пляцоўцы і вітанне гасцей
14.10 – 14.35 – Беларускія народныя песні ад сульскіх музыкаў
14.35 – 15.05 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.05 – 15.25 – Беларускія народныя гульні з сульскімі вясніцамі
15.25 – 15.45 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.45 – 15.55 – Развітанне з зімой, распальваем ачышчальнае вогнішча
15.55 – 16.25 – Абрад гукання вясны (Усім светам клічам вясну)
16.25 – 16.30 – Абуджэнне мядзведзя
16.30 – 17.00 – Гатуем бліннае сонца з духмянай гарбатай
17.00 – 17.15 – Частаванне блінам з гарбатай.
ТАКСАМА:
Больш за 25 музеяў (пачатак кожнай паўгадзіны ў іх праводзяцца кароткія аглядныя экскурсіі), аглядныя экскурсіі па тэрыторыі парка гісторыі - у 14.00 і 16.00.
Дэгустацыі, катанне на брычцы, удзел у майстар-класах, прагляд спектакля Батлейкі.
* У праграме магчымы змены
Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+
Для індывідуальных наведвальнікаў уваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 20 руб
Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 10 руб
Дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды1-2 гр – уваход вольны
** з 25 сакавіка па 3 красавіка чакаем арганізаваныя школьныя групы на квэставую праграму «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў». Будзем разам адраджаць традыцыі нашых продкаў!
Падрабязнасці — у нашым турбюро.
+375 (29) 613-77-01
+375 (33) 615-77-01 Вайбер (Viber)
e-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.