Welcome visitor you can log in or create an account

Масленічныя забавы


 

5,6,7,8 сакавіка 2022
Запрашаем на ўнікальную анімацыйна-забаўляльную праграму
«Масленічныя забавы ў Суле» і 
13 сакавіка «Гуканне вясны»

 

Запрашаем вас у «Вялікае княства Сула» парк гісторыі пазнаёміцца з цікавымі абрадамі і гульнямі, якія звязаныя з гэтымі святамі, раскрыць сэнс звычных для нас традыцый, павесяліцца ад усёй душы на вясновых гуляннях ў атмасферы шляхетнай сядзібы XVIII стагоддзя!

 

Праграма:

13.00 – Фонавая музыка
13.00 – 17.00 Пляцоўкі традыцыйных масленічных забаў і спаборніцтваў:
                       - Масленічны слуп з падарункамі
                       - Перацягванне каната
                       - Бой мяхамі
                       - Трапны блін
                       - Хакей з мётламі
                       - Шашкі (Зіма супраць Вясны)
                       - Сырны більярд
14.00 – Урачыстае адкрыццё, пачатак масленічных гульняў на цэнтральнай пляцоўцы
14.10 – Баторый вітае гасцей

14.10 – 14.35 – Беларускія народныя песні ад сульскіх музыкаў
14.35  15.00 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.00 – 15.25 – Беларускія народныя песні ад сульскіх музыкаў
15.25 – 15.55 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.55 – 16.25 – Гатуем бліннае сонца з духмянай гарбатай
16.25 – 16.40 – Дэгустацыя вялізнага бліна з гарбатай
16.40 – 17.00 – Вялікі святочны карагод і спальванне пудзіла Зімы на вогнішчы разам з сульскімі музыкамі

 

Вас чакае:

  • цырымонія прывітання з каралём;
  • старадаўнія гульні і абрады;
  • знаёмства з масленічнымі традыцыямі і традыцыямі гукання вясны;
  • танцы, спевы, забавы на свежым паветры з сульскімі музыкамі;
  • “Хуткія бліны” – гульня з патэльнямі;
  • катанне на брычцы;
  • для дарослых, дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя «Старка Запольская»;
  • масленічны спектакль у сульскай батлейцы;
  • фуд-корты;

 

Галоўнай падзеяй свята стане выпяканне самага вялікага ў Беларусі Каралеўскага масленічнага бліна на 2х мятровай патэльні і частаванне ім ўсіх наведвальнікаў з зелкавай гарбатай.

Яркай кульмінацыяй свята стане абрад спальвання пудзіла Зімы і вясёлы святочны карагод!

 

 

 

Для індывідуальных наведвальнікаў уваходны квіток на тэрыторыю парка:

Дарослыя- 20 руб

Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)

Дзеці - 10 руб

Дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды1-2 гр – уваход вольны

 

 

Таксама запрашаем арганізаваныя групы з 19 лютага па 13 сакавіка 2022

на незабыўную масленічную квэставую праграму «Як мы Зіму праважалі, ды Вясну гукалі».

Падрабязнасці

Кошт:

-        30 руб. для дарослых (у кошт уключана дэгустыцыя фірменнага напою “Старка Запольская”, катанне на брычцы, частаванне блінамі);

-        20 руб. для школьнікаў (у кошт уключана катанне на брычцы, частаванне блінамі).

-        Працяг экскурсіі: 1,5-2 гадзіны.

УВАГА! Мінімальная колькасць людзей для арганізацыі экскурсіі-15 чалавек.

 

«Вялікае княства Сула» —Парк гісторыі

+37533-644-54-51

+37544-544-54-51