Welcome visitor you can log in or create an account

Свята роднай мовы у Суле

There is no translation available.

 qwdfwvr

 Днi беларускай культуры у Cуле

Паважаныя сябры!

У свеце шмат розных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і

непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў кожнага з нас ёсць толькі адна родная. Менавіта на гэтай мове мы размаўляем з роднымі, сябрамі, блізкімі.

-У нас хапае слоў такiх

Чысцюткiх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку i каханне.

Паважаныя сябры! Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” з задавальненнем запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы, свята беларускай культуры “У роднай мовы роднае карэнне”, якое адбудзецца 18 ліпеня 2020 года.

Галоўная наша мэта – гэта сцвярджэнне і папулярызацыя беларускіх народных традыцый, беларускай мовы. Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах. І музыка, будзе гучаць цудоўная, беларуская.

Вас чакаюць:

-Гульні – забавы з дарослымі і дзеткамі

-Музыка ад беларускіх музыкаў

- Вы будзеце мець задавальненне паслухаць цудоўныя беларускія песні ў выкананні славутага беларускага калектыва “Вербіца”

-Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад “Яварыны”

-Досціпы ды забаўкі,кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка

- Беларускі кракадзіл

-5 крокаў да беларускай душы

-Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці -Птушыны “грай”

-Янка Купала на Яна Купала.

-Паэтычны дыспут

Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а мовай. -Беларуская клясыка на новы капыл -Кемікі ды байкіад старога дзеда.

- Лекцыя пана Валер`яна.

Мова, частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працяваюць жыць традыцыі нашага народа.

Парк гісторыі”Каралеўская асамблея Сула” з`яўляецца тэрыторыяй беларускай мовы, дзе вы будзеце мець магчымасць паслухаць цікавыя экскурсіі ад нашых паважаных экскурсаводаў, таксама пачуць новую беларускую прымаўку ці нават байку у кожнай кропцы парка.

Чакаем Вас, шаноўныя госці!