Welcome visitor you can log in or create an account

Калядная казка ў Суле

480x640 kalyad kazka 2025

 

Шаноўныя сябры❗️

У перыяд з 10 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года Парк сярэднявечнай гісторыі Сула запрашае Вас адчуць атмасферу зімовых святаў падчас тэматычнай экскурсіі “Калядная казка ў Суле”.

Напрацягу падарожжа вы пазнаёміцеся з такімі персанажамі беларускага фальклору як Зюзя, Чорт, Мядзведзь, Вядуння і іншыя. Даведаецеся і паўдзельнічаеце ў традыцыйным беларускім калядаванні, паварожыце на будучыню, пройдзеце праз выпрабаванні містычных істот, і канешне сустрэнецеся з Святым Мікалаем.
Дарослыя пасля экскурсіі змогуць наведаць наш бровар і пачаставацца новым эксклюзіўным напоем, а дзетак запрашаем у традыцыйны лялечны тэатр “батлейка”.  

🎁Таксама маленькіх гасцей чакаюць падаруначкі.

🌟Беларускія Каляды вельмы самабытныя і цікавыя! Каб не згубіць сваёй спадчыны і захоўваць нацыянальны каларыт, запрашаем завітаць у наш парк у гэты чароўны перыяд.

Па пытаннях броні і асаблівасцях экскурсіізвяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+375 33 615 77 01

Вясёлых каляд!