Welcome visitor you can log in or create an account

Каляды

480x640 kalayd spadchyn

Вялікае Княства Сула запрашае на тэматычную вячэру “Калядная спадчына Беларусі”

Мы запрашаем вас і вашу сям’ю 24 снежня і 6 студзеня а 19:00 у незабыўнае падарожжа ў святочную спадчыну Беларусі, дзе кожны не проста гледач, а актыўны ўдзельнік! Разам з чароўнымі персанажамі вы станете часткай яркіх абрадаў:
- «Калядныя цары»;
- «Пячы ката»
І даведаецеся яшчэ шмат цікавых традыцый і асаблівасцей калядавання.

А нашы кухмістры прыгатуюць для вас смачную святочную традыцыйную вячэру. На стале будуць аўтэнтычныя стравы, якія гатаваліся толькі адзін раз у год — у гэтыя святочныя тыдні.

Замаўляйце месцы загадзя: +375445445451
+375296281898
+375296137701

Колькасць месцаў абмежавана❗️
📍Папярэднi запіс абавязковы

Кошт:
190 бел.рублёў (дарослы),
120 бел.рублёў (дзіцячы з 3 да 17 гадоў з віншавальнай цукеркай)
кошт пражывання ў гатэлі ад 230 бел.рублёў

🎁 уваходны квіток у падарунак

і магчымасць трапіць на “Калядную казку ў Суле” са зніжкай

Ведаеш гiсторыю Радзiмы - пiльнуеш Беларусь ♥️

 

480x640 kalyad kazka 2025

Шаноўныя сябры❗️

У перыяд з 10 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года Парк сярэднявечнай гісторыі Сула запрашае Вас адчуць атмасферу зімовых святаў падчас тэматычнай экскурсіі “Калядная казка ў Суле”.

Напрацягу падарожжа вы пазнаёміцеся з такімі персанажамі беларускага фальклору як Зюзя, Чорт, Мядзведзь, Вядуння і іншыя. Даведаецеся і паўдзельнічаеце ў традыцыйным беларускім калядаванні, паварожыце на будучыню, пройдзеце праз выпрабаванні містычных істот, і канешне сустрэнецеся з Святым Мікалаем.
Дарослыя пасля экскурсіі змогуць наведаць наш бровар і пачаставацца новым эксклюзіўным напоем, а дзетак запрашаем у традыцыйны лялечны тэатр “батлейка”.  

🎁Таксама маленькіх гасцей чакаюць падаруначкі.

🌟Беларускія Каляды вельмы самабытныя і цікавыя! Каб не згубіць сваёй спадчыны і захоўваць нацыянальны каларыт, запрашаем завітаць у наш парк у гэты чароўны перыяд.

Па пытаннях броні і асаблівасцях экскурсіізвяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+375 33 615 77 01

Вясёлых каляд!