Welcome visitor you can log in or create an account

 Конкурс вершаў пра Сулу!

Парк гісторыі Сула натхняе гасцей на такія вось цудоўныя радкі! Такі верш мы атрымалі пасля чарговага візіту да нас.

Упэўнены, што ў кожным ёсць талент і тонкае адчуванне прыгажосці. Дасылайце вершы, якія нарадзіліся ў душы пасля ці падчас наведвання Вялікага княства Сула. Мы абавязкова іх апублікуем! Кожны аўтар атрымае ўваходны квіток у падарунак.

Конкурс вершаў будзе працягвацца да канца зімы, а напачатку вясны кампетэнтнае журы вызначыць пераможцаў.

Дасылайце вершаваныя творы ў direct  ці пулікуйце ў сваіх сацыяльных сетках з пазнакай нашага акаўнту.