Welcome visitor you can log in or create an account

Купалле у Суле


 

«Купалле ў Суле»

Знаёмства з традыцыямі

Суботы  25.06 /02.0/09.07  

Нядзелі  26.06 /03.07 /10.07

«КУПАЛЛЕ Ў СУЛЕ» гэта падзеі выходнага дня, дзе кожны ўдзельнік зможа знайсці сабе занятак па душы і пагрузіцца ў атмасферу славянскага свята.

Традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і забавы, дзе кожны зможа памерацца сілай і спрытам; разнастайныя анімацыйныя кропкі, якія знаёмяць з цікавымі старонкамі старадаўняга летняга свята!

Прайшоўшы праз Купальскі партал, госці патрапяць у загадкавы свет паданняў і легенд!

 

Купальскія традыцыі гэта:

-ачышчэнне агнём і вадой

- гульні і танцы

- выпрабаванні сілы і спрыту

-купальскія карагоды;

-сустрэча з персанажамі беларускай міфалогіі

 

 

Якое ж Купалле без варажбы, прываротных зелляў і абярэгаў! Гасцей парадуюць майстар-класы па сярэднявечных танцах. Абавязкова развучыце іх з нашымі аніматарамі - здзівіце родных і блізкіх! Усіх жадаючых чакаюць майстар-класы па традыцыйных рамёствах і пляценні купальскіх вянкоў, якія потым можна пусціць па рацэ Сула!

Апагеем купальскіх выходных стане распальванне святочнага вогнішча і, вядома ж, скокі праз агонь!

Галоўныя ўдзельнікі купальскіх уік-эндаў - гэта вы!

Прыязджайце ў “ Вялікае Княства Сула” усёй сям'ёй!

 

Праграма

9 i 10 лiпеня
13.00 – фонавая музыка.
Вітанні ад вядоўцы.
Пачатак працы пляцовак народных гульняў.
13.00 – пачатак святочнай праграмы
14.05 – 14.35 – этнічная музыка ад Сульскіх музыкаў
14.35 – 15.00 – народныя купальскія танцы і гульні
15.00 – 15.30 – забаўкі ад вядоўцы
15.30 – 16.30 – традыцыйны купальскі абрад з пляценнем вянкоў, пусканнем іх на ваду, запальваннем вогнішча і карагодамі
16.30 – частаванне гарбатай з купальскіх зёлак
16.45 – Абрад ачышчэння агнем. Скокі праз вогнішча.
17.30 – заканчэнне праграмы

 

Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

Дарослыя- 25 руб

Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)

Дзеці - 15 руб

Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны