Welcome visitor you can log in or create an account

Дні музеяў у Суле


 

«Дні музеяў у Суле»

Шаноўныя госці,  запрашаем далучыцца  да гістарычна-інтэрактыўных вандровак і майстар-класаў, якія пройдуць у “Вялікім княстве Сула”22-23 мая  і разам адзначыць міжнародны Дзень музеяў.

22-23 мая:

14.00 - Гістарычная вандроўка “Ад першабытнасці да варагаў”.

Пачатак ад Кромлеха (пляцоўка нумар 1).

Вы даведаецеся пра паганскія абрады і побыт старажытных людзей, наведаеце хату Чараўніцы,  убачыце паселішча Варагаў, паўдзельнічаеце ў спаборніцтве па кіданню сякер,  павандруеце на варажскім караблі «дракары»

22-23 мая:

16.00 – Гістарычная вандроўка “Беларусь - краіна замкаў. Першыя гарады і адукацыя. Магдэбургскае права”.

Пачатак ад Млына (пляцоўка нумар 6).

Вы пазнаеміцеся з гатычным кварталам, Сульскай Вежай, даведаецеся пра рыцарскія традыцыі ВКЛ, пабачыце сапраўдную баявую зброю, паўдзельнічаеце ў майстар-класах па кавальскай і ганчарнай справе, наведаеце Калегіум, дзе пазнаеміцеся з гісторыяй адукаціі і асветы на  тэрыторыі Беларусі.

Так сама у  праграме выхадных:  майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, прадстаўленне лялечнага тэатра - "Батлейка", міні канцэрт фісгармоніі і дуды, катанне на брычцы, наведванне больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак.

 Актыўных наведвальнікаў чакаюць сюрпрызы на працягу дня, а ўсіх, хто пражывае  ў комплексе, раніцай чакае келіх шампанскага!

 

* У праграме магчымы змены

Няма абмежаванняў  па ўзросту: 0+

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

Дарослыя – 20 руб

Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)

Дзеці – 10 руб 

Дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды1-2 гр – уваход вольны

Папярэдня замова столікаў у рэстаране і браніраванне гатэляў:

+37533-644-54-51

+37544-544-54-51