Welcome visitor you can log in or create an account

Сула сустрэла 2019 год!

 Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула сустрэў Сачэўнік і Новы год!

Святочныя імпрэзы для нашых гасцей адбыліся ўвечары 24 снежня, у ноч з 31 снежня на 1 студзеня і ўвечары 1 студзеня. Сярод нашых гасцей былі больш за сотню беларусаў і іх сяброў з-за мяжы. Святочны ж настрой для удзельнікаў праграм складалі гурты "Арацэя" і "Літы Талер", спадар Юры Усціновіч з камандай, наш сябар Ягор Булат.

Віншуем шаноўнае спадарства з усімі надыйшоўшымі святамі!