Welcome visitor you can log in or create an account

Адкрыцце сульскага народнага тэатра «Купалінка»

There is no translation available.

27-28 сакавіка 2021

«Тэатральныя сезоны ў Суле»

Запрашаем на адкрыцце сульскага народнага тэатра «Купалінка»,

прызначанае міжнароднаму Дню тэатра!

 

Вас чакаюць выступы беларускіх народных артыстаў, а так сама вядомых акцераў тэатра і кіно.

 

27 сакавіка

14.00 – Тэатралізаваная аглядная экскурсія

15.15 – Адкрыцце сульскага  народнага театра  «Купалінка»

15.30-16.30 – Тэатральна-гістарычная вандроўка «Шляхі тэатра», на падставе беларускіх аўтараў – Купалы, Коласа ды іншых, вершы і ўрыўкі з п’ес.

18.00 – «Тэатральны капуснік» – музычная праграма ў рэстаране «Пан Старкі» 

 

28 сакавіка

14.00-15.00 – «Сватаўство пана Бульбачкі» – вулічная містэрыя з традыцыямі сватаўства беларускай шляхты і месцічаў.

Рэч Паспалітая 17 стагоддзе. Галоўны герой, пан Бульбачка, мясцовы «мажор» прапануе «руку і сэрца» дачцэ суддзі менскага Стэфаніі Суніцкай. Адначасова да яе сватаецца і небагаты шляхціц Станіслаў Дзярэвіч. Бацька Стэфаніі, суддзя Пятро Суніцкі, знаходзіцца перад выбарам, каму ж з двух аддаць у жонкі дачку. Або багатаму Бульбачцы, або беднаму шляхціцу

16.00-17.00 – Тэатральна-гістарычная вандроўка «Шляхі тэатра», на падставе беларускіх аўтараў – Купалы, Коласа ды іншых, вершы і ўрыўкі з п’ес.

 

* У праграме магчымы змены

 

Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+

 

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

Дарослыя– 15 руб

Дзеці – 10 руб

Дзеці да 7 гадоў – безкаштоўна

 

Папярэдня замова столікаў у рэстаране і браніраванне гатэляў

+37533-644-54-51

+37544-544-54-51