Welcome visitor you can log in or create an account

Дні абаронцаў Радзімы

There is no translation available.

27 і 28 лютага запрашаем Вас у тэматычнае падарожжа ў часе, прысвечанае нашым тысячагадовым вайсковым традыцыям ад Полацкіх князёў да Слуцкага збройнага чына.

🔶 Вы зможаце далучыцца да гістарычнай вандроўкі і пачуць шмат цікавага пра Ўсяслава Чарадзея  заснавальніка першай нашай краіны – Полацкага княства, пабачыць сапраўдную баявую зброю тых часоў.

🔶 Вас чакае цікавы экскурс у мінулае Вялікага княства Літоўскага, аповед пра заснавальніка нашай дзяржавы Міндоўга, прадаўжальнікаў слаўных традыцый Гедыміна, Вітаўта, таксама Вы даведаецеся шмат цікавага пра Грунвальд і, безумоўна, Вас чакае гістарычнае спатканне з самім Канстанцінам Астрожскім, слава аб якім дайшла да нас праз стагоддзі.

🔶 Гістарычнае падарожжа завершыцца зусім блізкім для нас часам  1920-м годам, бо менавіта тады выбухнуў славуты Слуцкі збройны чын. Вы будзеце мець магчымасць выказаць наканечнік стралы, азнаёміцца з экспазіцыяй музея асветы, Вам будзе прадэманстравана зброя часоў сярэднявечча.

Прыемных Вам уражанняў