Welcome visitor you can log in or create an account

Дзень Незалежнасці ў Парку Гісторыі Сула (3 ліпеня)

There is no translation available.

танцы2

Дарагія сябры, 3 лiпеня ўся краіна адзначае самае галоўнае свята - Дзень Незалежнасці! А лепш за ўсё яго сустрэць за горадам - ​​у Парку-музеі Інтэрактыўнай Гісторыі «Сула»!

Тут, на беразе чысцюткай ракі Сулы, час спыняецца. Тут пануе цішыня і спакой, а кожны кавалачак зямлі дыхае гісторыяй. Тут вы знойдзеце незвычайную асалоду для душы і цела. Прыязджайце да нас з сябрамі і сем'ямі: нашыя забавы, цудоўная кухня, неймавернай прыгажосці краявіды і атмасфера мінулых гадоў не пакінуць абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. 

А каб ваш адпачынак быў не толькі камфортным і поўным яскравых уражанняў, але і эканамічным, скарыстайцеся нашымі спецыяльнымі бонусамі і падарункамі:

- бясплатная аглядныя экскурсія;
- майстар-клас па шляхецкіх сярэднявечных танцах.

Дата і час пачатку: 3 ліпеня ў 13.00 і 15.00.

Месца правядзення: Парк-музей Інтэрактыўнай Гісторыі «Сула», Мінская вобласць, Ліцвенскі с/с, в. Сула, 14.

Кошт:
- 6 руб.- ўваход на тэрыторыю комплексу;
- БЯСПЛАТНА - аглядная экскурсія.

Тэлефоны для даведак: +375 (29) 613-77-01, +375 (33) 615-77-01.