Дабрачынная акцыя ў Суле
There is no translation available.
13 снежня ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула прайшлі здымкі спецыяльнага рэпартажу АТН Белтэлерадыёкампаніі. На працягу дня доблесныя шляхціцы выконвалі жаданні выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага прытулку Стаўбцоўскага раёна. Дзеці авалодвалі асновамі старажытных рамёстваў, асабіста апрабавалі зброю XVI-XVII стагоддзя, а таксама пачаставаліся блінамі.
Выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага прытулку ў іх вандроўцы суправаджаў Аляксандр Аўдзевіч, які на асабістым прыкладзе неаднаразова даказвваў, што ў жыцці няма нічога немагчымага і што ўсе выпрабаванні даюцца нам для таго, каб іх пераадольваць.
Падрабязны рэпартаж можна будзе пабачыць у эфіры АТН Белтэлерадыёкампаніі 27 снежня ў 21:45.