Welcome visitor you can log in or create an account

АВІЯПАЛЁТЫ

Шчыра запрашаем вас на борт верталёта Robinson R-44! Жадаеце ўведаць, ШТО адчуваюць тыя, хто ўзлятае верталётам? Дык самы просты спосаб – узяць ды й паляцець самому. Можна удвух з інструктарам, а можна і ў кампаніі сяброў. Верталётная прагулка на Robinson R44 – непаўторная мажлівасць «патрапіць» у аблокі, удосталь налюбавацца звысоку маляўнічымі краявідамі Беларусі, перажыць пачуццё непараўнальнага задавалення.

А задумаеце раптам апынуцца на бязлюднай выспе – і гэта не паўстане праблемай. Верталёту ж не патрэбна адмысловая пляцоўка: дзе папросіце, роўна там вас і высадзяць. Захочаце – верталёт вас пачакае, а не – дык вернецца па вас у замоўлены час. Узнікне ж ахвота нешта наўмысна разгледзець альбо ўладаваць сабе вандроўку ў паветры – таксама рэальна. Мы выконваем палёты паводле індывідуальнага маршруту.

То ж будзьце гатовы да неверагоднай насалоды – лунаць між Неба і Зямлі!

Колькасць пасажыраў – да 3-х чалавек.

Прапаноўваныя паслугі:

-дастаўка да месца прызначэння і назад;

-транспартна-сувязныя палёты;

-абслугоўванне карпаратываў і вяселляў;

-аглядна-турыстычныя палёты.

Прэйскурант коштаў на паслугі ў галіне авіяцыі.

№ п/н Від палётаў Час палётаў Кошт з НДС Сума з НДС
1. Аглядны палёт і віды авіяцыйных работ 7 хвілін 115 бел.руб. 19.16 бел.руб.
2. Аглядны палёт і віды авітяцыйных работ 15 хвілін 225 бел.руб. 37.50 бел.руб.
3. Аглядны палёт і віды авіяцыйных работ 0 гадз. 30 хв. 450 бел.руб. 75 бел.руб.
4. Аглядны палёт і віды авіяцыйных работ 1 гадз. 00 хв. 900 бел.руб. 150 бел.руб.
5. Азнаямленчы палёт. Майстар-клас з пілотам-інструктарам 0 гадз. 30 хв. 500 бел.руб. 83.33 бел.руб.
6. Першапачатковая лётная падрыхтоўка (навучанне) 1 гадз. 00 хв. 900 бел.руб. 150 бел.руб.
7. Аглядны палёт для экскурсій і на масавыя мерапрыемствы 6 хв. дарослы
40 бел.руб.
дзіцячы
30 бел.руб.

6.66 бел.руб.

5 бел.руб.

 

 Падарункавыя сэртыфікаты на аглядныя палёты верталётам

Вы хацелі б узрадаваць блізкіх людзей незвычайным, эксклюзіўным, незабыўным дарункам? Падарыце ім сэртыфікат на аглядныя палёты верталётам ад Парку-музею інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Наш падарункавы сэртыфікат - гэта незабыўныя адчуванні. Часам палёту ваколіцы Сулы адкрыюцца вам зусім па-новаму. Неверагодная прыгажосць, таямнічая загадкавасць прыроды выклічуць у вашай душы непазнаную радасць і сапраўдную ўзлётнасць эмоцый.

Змяшчальнасць верталёта – 3 пасажыры.
Падрабязная інфармацыя пра сэртыфікат па тэлефоне: +375 (29) 631-12-60.


Магчымая дастаўка падарункавага сэртыфікату па горадзе Мінску!

№ п/н Магчымыя маршруты палёту Час палёту Кошт сэртыфікату
1. Падарункавы сэртыфікат на аглядны палёт над Сулой, касцёлам Святога Юзафа ў Рубяжэвічах 15 хв. 225 бел.руб.
2. Падарункавы сэртыфікат на аглядны палёт над Сулой, Мірскім замкам 30 хв. 450 бел.руб.
3. Падарункавы сэртыфікат на аглядны палёт над Сулой, Мірскім замкам, замкавым комплексам у Нясвіжы, касцёлам Святога Юзафа ў Рубяжэвічах 1 гадз. 900 бел.руб.
УВАГА!  Маецца магчымасць набыцця падарункавага сэртыфікату па індывідуальным маршруце    

*Для фізычных асоб пры палётах 3 гадзіны і болей зніжка 10 %.

**Права на здзяйсненне камэрцыйных паветраных перавозак нададзена Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.