Welcome visitor you can log in or create an account

ЗНАЁМСТВА З СУЛАЙ

Пазнавальная экскурсія «ЗНАЁМСТВА З СУЛАЙ»

 

Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» прапаноўвае:

- захапляльнае дзвюхгадзіннае інтэрактыўнае падарожжа ў гісторыю Беларусі;

- версіі «дапатопнага» развіцця на старажытных землях сучаснай Беларусі;

- таямніцы і «дасылы» мегалітычных збудаванняў;

- старажытнаславянскае паганства: вераванні і культы, пантэон багоў, абрады, звычаі ды архаічная магія;

- «адкрыццё» слыннага шляху «з варагаў у грэкі», наведанне селішча і прыстані варагаў;

- «вандраванне» ў «Беларусь – краіну замкаў»;

- азнаямленне з будаўніцтвам сярэднявечнага замка;

- наведанне збройнай майстэрні;

- патраплянне ў залу шляхецкай славы «Каралеўская Асамблея»;

- пазнанне жыцця сядзібнага дому і музею Ленскіх: гісторыя і побыт шляхты 18 – 19 ст. Знаёмства з унікальнай капліцай-ратондай.

Пасля экскурсіі мы рады запрасіць Вас у панарамную ацяпляную альтанку, дзе ўсёй грамадой можна хораша адпачыць-павесяліцца, замовіўшы смачны полудзень у рэстарацыі «Пан Cтаркi».

Працяг экскурсіі: 1 гадзіна.
Кошт экскурсіі: 10 руб./1 чал.
Кантакты даведак і замоў экскурсій: +37529-613-77-01
Кіраўнік экскурсійнай праграмы: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.