Welcome visitor you can log in or create an account

10 000 гадоў гісторыі Беларусі

КОМПЛЕКСНАЯ АНІМАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ «10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ»

 

Урачыстая сустрэча гасцей ля брамы, з конным эскортам, у суправаджэнні жывой музыкі. Праход з групай да цэнтральнай плошчы, ад якой і пачынаецца экскурсія.

Наведанне пляцоўкі мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўкі паганства і капішча, з наладжаннем стараславянскага абраду ачышчэння вагнём, наведанне прыстані варагаў, плаванне па рацэ на дракары.

Знаёмства з сярэднявечным кварталам: гісторыя ўзналянага замка, раскол камянёў (майстрамі і гасцямі), наведанне збройнай майстэрні (з выкоўваннем абярога – наканечніка на стралу).

Падарожжа ў ХV – ХVІІ стагоддзе – часы шляхетнасці: зала Шляхецкай Славы, выстава зброі, пацеха «Чарка на лязе» (удзел 2-3 чалавек).

Наведанне бровара, з дэгустацыяй элітнага напою «Старка».

Наведанне музею.

Катанне на фаэтоне, пасля заканчэння экскурсіі (2 – 2,5 гадзіны).

 

Кошт экскурсіі – 17 бел. руб. з чалавека.

Комплексны абед (2 варыянты) – 10 бел. руб. з чалавека.

Кантакты даведак і замоў экскурсій: +375 (29) 613-77-01.

Кіраўнік экскурсійнай праграмы: zakaz@parksula.by