Вяселлі
Марыце, каб Ваша вяселле сталася яркай незабыўнай падзеяй жыцця? Прапаноўваем правесці маляўнічае гожае вяселле на прыродзе, на беразе дзівоснага возера ў Парку-музэі інтэрактыўнай гісторыі «Сула».
Для Вас:
- 4 залы для арганізавання ўрачыстасцяў;
- вялізная тэрыторыя для фатасэсій;
- камфартабельныя гатэлі для мешчання гасцей;
- выязная рэгістрацыя;
- лазня на дровах;
- коннае суправаджэнне;
- верталётная прагулка;
- індывідуальны падыход да складання меню.
ВЫЯЗНАЯ ЦЫРЫМОНІЯ
Выязная рэгістрацыя - адна з найпрыгожшых падзей вяселля. Парк-музэй інтэрактыўнай гісторыі «Сула» мае ўсё патрэбнае для правядзення такой цырымоніі. Нашы менэджары зарганізуюць рэгістрацыю пад расхінутым небам, на ўлонні прыроды, па ўсіх канонах традыцыі і згодна з Вашымі пажаданнямі. Мы падрыхтуем арку - гэткую, як хочаце менавіта Вы, прыгатуем і прапануем ежу і напоі, а таксама прыдумаем нечакана цудны антураж. Выязная рэгістрацыя – выдатная мажлівасць далучыцца да шчасця маладых усёй радзіне і сябрам.
ІСТОТНЫЯ МОМАНТЫ АРГАНІЗАЦЫІ
Вясельны дзень – дзень толькі Ваш, маладой шчаслівай пары.
І зладзім мы яго так, як жадаеце і бачыце гэты дзень Вы.
У Парку-музэі інтэрактыўнай гістлорыі «Сула» мы рупімся пра тое, каб Вы атрымалі як найбольшае задаваленне ад Вашай непаўторнай падзеі. Каб усім запрошаным на Ваша вяселле дасталіся яшчэ й прыемныя бонусы…
Мы дапаможам Вам зладзіць усё – падабраць актораў, вядоўцаў, музыкаў, з улікам Вашых патаемных чаканняў. І хораша зарганізуем шоу-праграму.
ВЯСЕЛЬНАЕ МЕНЮ
Маючы багаты досвед арганізацыі розных імпрэз і вяселляў, персанал Парку-музэю інтэрактыўнай гісторыі «Сула» радасна і шчыра падможа Вам адказна скласці меню, дакладна разлічыць час падавання страў і напояў, выбраць найбольш пажаданы дэсерт. А таксама мы ствараем вясельнікам магчымасць папярэдняй дэгустацыі святочнага меню.
НАШЫ ЗАЛЫ
Урачыстыя залы Парку-музэю інтэрактыўнай гісторыі «Сула» – насамрэч ідэальнае месца для правядзення вяселля. Да Вашых паслуг шыкоўная стылёвая зала рыцарскай славы Каралеўская Асамблея, утульная панарамная ратонда, лёгкая, ледзь не паветраная Бальная зала і рэстарацыя «Пан Старкi», з узноўленай сярэднявечнай атмасферай.
ПРЫЕМНЫЯ СЮРПРЫЗЫ
Парк-музэй інтэрактыўнай гісторыі «Сула» мае добрую звычку рабіць дарункі і прапаноўвае выдатныя бонусы падчас замовы ўрачыстасці на тэрыторыі Комплексу, залежна ад колькасці запрошаных гасцей.
Колькасць людзей | Бонус |
да 50 чалавек | бясплатная фатасэсія |
да 100 чалавек | бясплатная фатасэсія, выязная рэгістрацыя, абслугоўванне фуршэту |
звыш 100 чалавек | бясплатная фатасэсія, выязная рэгістрацыя, абслугоўванне фуршэту, 50% зніжка на пражыванне маладым |
Кантакты Вашага асабістага менэджара +375 (44) 544-54-51 или +375 (33) 644-54-51
Вяселле, зладжанае ў Парку-музэі інтэрактыўнай гісторыі «Сула», стане – паверце! - самым помным днём Вашага жыцця. Бо й напраўду мала ёсць мясцін у нашым Краі, дзе было б так утульна, цёпла і гасцінна, дзе ўсё адбываецца гэтак проста і адначасна кранальна, класічна ўрачыста і… бязмежна рамантычна.
* У матэрыяле выкарыстаны фатаграфіі з наступных крыніц: http://bunas.by/, http://balash.by/, http://organizator.by/, http://photo-video.by/, the-bride.ru, ;http://pushko.by/, http://etb.by/