Welcome visitor you can log in or create an account

БАЛЬНАЯ ЗАЛА

Тэрыторыя сядзібна-паркавага комплексу здзіўляе ня толькі красой і маляўнічасцю, але й памерамі. Акрамя комплексу ўзноўленых будынін 18 стагоддзя і рэстарацыі этнічнай кухні, тут маецца шацёр для дыскатэк і вечарын-бясед, што змяшчае да 200 гасцей, open-air пляцоўка са сцэнай пад дахам - для правядзення фэстываляў і канцэртаў розных фарматаў ды спартовых мерапрыемстваў. А таму ўсялякая Ваша задума, усялякая ідэя можа ўвасобіцца тут як найпаўней – ці то вяселле, ці юбілей ці зарганізаванне карпаратыўнага адпачынку. Асабліва ж гэта тычыцца вяселляў, якія тут наладжваюць зазвычай непараўнальна – з выязной цырымоніяй.

Фотагалерэя:

АЗНАЁМЦЕСЯ ДАЛЕЙ З НАШЫМІ РЭСТАРАЦЫЯМІ

Пан
Старкi
70 месцаў
Каралеўская
Асамблея
200 месцаў