Welcome visitor you can log in or create an account

Экскурсія "Масленічныя тыдні"

Прапаноўваем увазе нашых гасцей падрабязную праграму масленічных інтэрактыўных экскурсій, на якіх мы будзем радыя бачыць Вас з 25 лютага да 17 сакавіка!

Чытайце і запісвайцеся! Тэлефон для замоў: +375 29 613 77 01, +375 33 615 77 01

 

Група выходзіць з аўтобуса на паркоўцы, арганізавана праходзіць на тэрыторыю комплекса, збіраецца каля ўваходу у будынак рэцэпцыі.

  1. Пачатак праграмы. Урачыстая сустрэча гасцей пад жывую музыку, знаёмства з экскурсаводам. Упрыгожванне чучала Зімы. Знаёмства з асноўнымі масленічнымі традыцыямі.
  2. Інтэрактыўная кропка “Кузня” - каваль разам з добраахвотнікам з групы куе падкову. Аповед пра кузню і гісторую кавальскай справы на тэрыторыі Беларусі.
  3. Экскурсійная кропка “Сульскі замак”, аповед экскурсавода.
  4. Інтэрактыўная кропка “Ганчарня” - майстар-клас па вырабу старадаўняга музычнага інструмента “вяснянка”. Група знаёміцца з традыцыямі, яія звязаныя з гэтым музычным інструментам, і тым, як на іх можна іграць.
  5. Эстафета “Веснавое сонца” - група знаёміцца з традыцыямі аднаго з дзён масленічнага тыдня. Пасля чаго экскурсавод прапаноўвае групе паспрабаваць сваю моцу адной старадаўняй гульні- удзельнікам неабходна пракаціць каванае кола па сцяжцы, не апракінуўшы яго.
  6. Эстафета “Маладыя жарэбчыкі” - знаёмства з яшчэ адным днем масленічнага тыдня і яшчэ адной інтэпрэтыраванай старадаўняй забавы: з ліку ўдзельнікаўвыбіраюцца “жарэбчыкі” і “вазніцы”. “Жарэбчыкі” перавозяць сваіх “вазніц” да пэўнага месца, дзе тыя частуюць іх яблыкамі.
  7. Інтэрактыўная кропка “Галоўная плошча” - экскурсавод апавядае пра традыцыі пячы бліны на Масленіцу. Пасле гэтага групе прапаноўваецца падзяліцца на дзве каманды: кожнаму ўдзельніку неабходна па чарзе як мага хутчэй прабегчы да цэнтра плошчы і пераставіць патэльню з “блінам” з адной печы на другую, пасля чаго вярнуцца назад і перадаць эстафету наступнаму.
  8. Батлейка - экскурсавод запраше гасцей пазнаёміцца з Музее Батлейкі і паглядзець новы масленічны спектакль. Пасля чаго гасцей чакае знаёмства з масленічнай забавай на свежым паветры каля ўваходу у батлейку, мэтай якой было разбудзіць мядзведзя.
  9. Інтэрактыўная кропка “Шацёр” - дарослыя групы чакаюць гульны і традыцыі, звязаныя з ужываннем алкагольных напояў на Масленічным тыдні; дзіцячыя групы- некалькі рухомых гульняў.
  10. Інтэрактыўная кропка “Капішча” - кульмінацыя ўсёй праграмы. Менавіта там гарыць агонь, а экскурсавод расказвае пра самую вядомую масленічную традыцыю - спальванне чучала Зімы. Група падпальвае сваё чучала і пад свіст, гам і смех водзіць карагод вакол вогнішча, дзе гарыць Зіма. З ліку ўдзельнікаў выбіраецца Вясна.
  11. У адной з залаў рэстарана гасцей чакае частаванне блінамі з гарбатаю.
  12. Пасля частавання можна пакатацца на брычцы альбо санках у залежнасці ад надвор’я.

Кошт праграмы з частаваннем: дзіцячыя групы - 15 рублёў, дарослыя групы - 19 рублёў.