Welcome visitor you can log in or create an account

Куцця на Суле 24 снежня 2018 года

Добрай сульской традыцыяй апошніх год стала асаблівая праграма вечарам 24 снежня. Новы год заняў месца галоўнага зімовага свята у нашай культуры адносна нядаўна. Да гэтуль на працягу стагоддзяў асноўным “вечарам чараўніцтва”, сямейным святам была куцця, альбо пярэдадзень Каляд. Менавіта тады збіраліся сем’і за агульным сталом, узгадвалі адыходзячы год, рыхтаваліся да пачатку новага, які адлічваўся па хрысціянскай традыцыі менавіта од нараджэнне маленькага Хрыста…

Увечары 24 снежня Парк гісторыі “Сула” запрашае сабрацца пад дахам адной са сваіх рэстаранных залаў, каб у атмасферы спакойнага сямейнага свята дакрануцца да даўніны. Добрая музыка, смачная традыцыйная ежа, чароўная атмасфреа старажытнаага будынка дапоўняцца аўтарскай праграмай, якая дазволіць не проста даведацца пра тое, як праводзілі гэты вечар нашыя продкі, а непасрэдна прыняць удзел у гульнях, што даўно забыліся, спаборніцтвах, варажбе і забавах.

Парадуе ўдзельнікаў праграмы магчымасць нікуды не спяшацца па яе заканчэнні працягнуць адпачынак, застаўшыся на ноч у адным з нумароў сульскіх гатэляў. Зручным момантам стане таксама магчымасць на месцы дапаўняць святочнае меню, якая дазволіць гасцям гнутка кіраваць сваімі выдаткамі.

Праграма пачнецца ў 19.00 24 снежня. Для ўдзелу неабходна папярэдне замовіць стол і меню па тэлефонах  +375 44 544 54 51, +375 33 644 54 51.